Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надвор’е не спрыяе “газавым войнам”


Служба метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтру робіць несуцяшальны прагноз адносна надвор’я на самую бліжэйшую пэрспэктыву. Так, ужо ад заўтра па ўсёй тэрыторыі Беларусі чакаюцца моцны сьнег, завірухі, а таксама парывы ветру да 20 мэтраў за сэкунду.

А ў першыя дні новага 2010 году вернуцца моцныя маразы. На меркаваньне сыноптыкаў, у ноч на 3 студзеня тэмпэратура паветра можа панізіцца да – 25-27 градусаў па паўночнаму ўсходу, тады як на астатняй тэрыторыі паказьнік будзе складаць у сярэднім – 20 градусаў. Прагназуецца, што зімна будзе да праваслаўных Калядаў. Ці трэба нагадваць, што ў другой дэкадзе сьнежня беларусы ўжо памерзьлі ад нашэсьця паўночных цыклёнаў.

У такія дні меней за ўсё хочацца апынуцца перад фактам высьвятленьня адносінаў паміж Масквой і Менскам па коштах на энэрганосьбіты.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG