Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША тэрарыст спрабаваў падарваць самалёт


25 сьнежня здарыўся інцыдэнт на борце самалёта кампаніі "Northwest Airlines", які ляцеў з Амстэрдаму ў Дэтройт з 278 пасажырамі на борце.

23-гадовы грамадзянін Нігерыі Умар Фарук Абдул Муталаб хацеў прывесьці ў дзеяньне выбуховае прыстасаваньне, якое было прымацаванае да ягонай нагі, аднак узрывальнік не спрацаваў. Зламысьнік адно моцна апёк ногі і быў абясшкоджаны іншымі пасажырамі. Пры гэтым у салёне ўсчалася паніка, некалькі чалавек атрымалі траўмы.

На борце самалёта "А-330" знаходзіліся 278 пасажыраў.

Улады Злучаных Штатаў цьвердзяць, што інцыдэнт быў спробай тэракту, прымеркаванага да сьвята Раства.

Муталаб быў дастаўлены ў шпіталь. Паведамляецца, што на допыце ён прызнаўся, што дзейнічаў паводле заданьня «Аль-Каіды».

Аднак крыніцы, блізкія да расьсьледаваньня, паводле АР, паведамілі, што пакуль нельга з пэўнасьцю сказаць, ці дзейнічаў падазраваны сам, ці пад кіраўніцтвам і пры падтрымцы «Аль-Каіды». Паводле зьвестак амэрыканскіх СМІ, ён сказаў на допыце, што выбуховае прыстасаваньне і інструкцыі да яго ён атрымаў у Емэне.

Паводле АР, нігерыец ня значыўся ў сакрэтных сьпісах асобаў, якіх забаронена пускаць у самалёты.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама загадаў узмацніць меры бясьпекі на паветраным транспарце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG