Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве аварыя на трубаправодзе зь пітной вадой


У Кастрычніцкім раёне Магілёва камунальныя службы з ночы ня могуць ліквідаваць аварыю на трубаправодзе, па якім падаецца пітная вада.

Аварыйныя службы адпампоўваюць 60 літраў вады ў сэкунду, аднак той не становіцца меней. Ужо затоплены склад з прадукцыяй, якую прыватная арганізацыя нарыхтавала на перадсьвяточны продаж. Вада пачала паступаць у падвалы прылеглых жылых дамоў.

Камунальнікі паведамілі «Свабодзе», што цягам бліжэйшай гадзіны ўцечку ліквідуюць. Паводле начальніка дзяжурнай службы гарадзкога водаканалу, з-за моцных маразоў разьмерзлася за́стаўка дыямэтрам сто сантымэтраў, а калі пацяплела, вада хлынула праз трэшчыны навонкі.

Пакуль у Кастрычніцкім раёне няма праблемаў з вадой. Жыхары толькі адзначаюць, што ціск у трубаправодах зьменшыўся.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG