Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурвіла: “Рыч зрабіла для нашага народу болей за многіх з нас...”


Івонка Сурвіла
Івонка Сурвіла

У Лёндане на 74 годзе жыцьця памерла вядомая ангельская перакладчыца Вера Рыч. З 1957 году яна займалася перакладам беларускай літаратуры на ангельскую мову. Пра Веру Рыч гаворыць старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.


“Атрымала вестку зь вялізарным сумам. Вера была амаль усё сваё жыцьцё вялікай прыяцелькай Беларусі. Гэтая цудоўная жанчына, ангелька, зрабіла для нашага народу болей за многіх з нас. Мела дасюль шмат праектаў у дачыненьні да нашай літаратуры, сярод якіх быў пераклад "Новай зямлі" Якуба Коласа на ангельскую мову...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG