Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск і Масква ўзгадняюць энэргетычныя пытаньні


У Менску знаходзіцца дэлегацыя міністэрства энэргетыкі Расеі на чале з намесьнікам міністра Анатолем Яноўскім.

Бакі праводзяць кансультацыі па падрыхтоўцы праграмы беларуска-расейскага супрацоўніцтва ў энэргетычнай сфэры.

Паводле намесьніка міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіла Міхадзюка, пакуль ня ўзгодненыя некаторыя пытаньні супрацоўніцтва ў газавай, электраэнэргетычнай і нафтавай сфэрах. Кансультацыі ў гэтых пытаньнях адбываюцца ў “Белтрансгазе”, “Белэнерга”, канцэрне “Белнафтахім”.

Паводле першага віцэ-прэм'ера Ўладзімера Сямашкі, у лютым 2010 году плянуецца падпісаць сумесную праграму па ўзаемадзеяньні ў сфэры паліўна-энэргетычнага комплексу. Яе плянавалася падпісаць 10 сьнежня на пасяджэньні Вышэйшага дзяржсавету “саюзнай дзяржавы” Беларусі і Расеі, але засталося некалькі няўзгодненых пытаньняў, перадае БелТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG