Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


CОНЦА...


...з-за хмараў. Рашуча ідзе на пацяпленьне. Тэмпэратура: -4 — 0.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Круглы стол на тэму “Грамадзка-рэлігійны дыялёг у Рэспубліцы Беларусь. Выхаваньне талерантнасьці”. Менск, Міжнародны адукацыйны цэнтар, 11.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Азэрбайджане мясцовыя выбары.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1786 на Смаленшчыне нарадзіўся Вікенцій Равінскі, аўтар паэмы “Энэіда навыварат”, якая амаль стагодзьдзе лічылася ананімнай. Разгадаў загадку аўтарства літаратуразнаўца Генадзь Кісялёў.

У 1831 спынілася сэрца Эміліі Плятэр, беларускай паэткі і фальклярысткі, удзельніцы паўстаньня 1831 году. У часе паўстаньня Эмілія стала камандзіркай вайсковага аддзелу і памерла ад ранаў, атрыманых падчас бою.

У 1947 амэрыканскія фізыкі Ўільям Шоклі, Джон Бардзін і Ўільям Братэйн прадэманстравалі першы транзыстар. У 1956 яны атрымалі Нобэлеўскую прэмію за дасьледаваньне паўправаднікоў і адкрыцьцё так званага “транзыстарнага эфэкту”. Паўправадніковыя матэрыялы зрабілі рэвалюцыю ў сусьветнай электроніцы.

У 1990 славенцы ў рэфэрэндуме прагаласавалі за аддзяленьне ад Югаславіі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “Дзяржава і царква: ці ёсьць зрухі?”

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


За стол ўсе порадам садзілісь,
Мялянік на стале ляжаў.
Дыдона варыва ўлівала,
Шматкамі мяса ў місы клала
І забяляла малаком.
Трупаціла яна крупеню,
Яечню, руднік, жур, смажэню,
Каму пячэню з часнаком;
Былі й салодкія пацешкі:
Вяземскі пернікі, арэшкі,
Мязгі й мязюму рашаты.


“Энэіда навыварат”, фрагмэнт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG