Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія падала заяўку на ўступленьне ў Эўразьвяз


Сёньня ў Стакгольме прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч ўручыў швэдзкаму прэзыдэнцтву Рады Эўразьвязу афіцыйную просьбу аб уступленьні ягонай краіны ў Эўразьвяз.


"Эўропа для нас азначае каштоўнасьці і талерантнасьць, мір і ўзаемную пашану. Эўропа азначае прывязанасьць да глыбокай, трывалай дэмакратыі," — сказаў Борыс Тадзіч на супольнай прэс-канфэрэнцыі з прэм’ер-міністрам Швэцыі Фрэдрыкам Рэйнфэльтам.

19 сьнежня для грамадзянаў Сэрбіі, Чарнагорыі і Македоніі былі адменены візавыя шэнгенскія патрабаваньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG