Як падае БЕЛТА, аб гэтым журналістам паведаміў начальнік аддзелу аб’яднаньня “Менская гарадзкая жыльлёвая гаспадарка” Генадзь Місуна. Ён сказаў, што калі ад 8 да 15 сьнежня такіх зваротаў было да 2 тысяч, то з 15 па 22 сьнежня іх колькасьць дасягнула 4,5 тысяч. 3 тысячы скаргаў пацьвердзіліся – у тых кватэрах тэмпэратура была ніжэй за належныя 18 градусаў.
Паводле словаў чыноўніка, самыя халодныя дамы – панэльныя 80-х гадоў пабудовы.