Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады пакуль не гатовыя даць волю грамадзянскай супольнасьці


Алег Гулак
Алег Гулак

Для ліквідацыі артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, беларускім уладам не хапіла палітычнай волі, заявілі беларускія праваабаронцы на пасяджэньні круглага стала 21 сьнежня ў Мінску. Чаму улады так і не пайшлі на адмену скандальнага артыкулу? Ці пойдуць яны на гэта ў наступным годзе — годзе прэзыдэнцкай кампаніі? На гэтыя пытаньні адказвае Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак.

Чаму ўсё ж Палата Прадстаўнікоў, увогуле — беларускія ўлады вырашылі пакуль не адмяняць гэты сумнавядомы артыкул? Увосень ішлі размовы, даваліся знакі, што скасаваньне яго ўжо разглядаецца ўладамі. Але пакуль яны вырашылі падвесіць гэты стан, чаму?

— Я думаю, што асобныя структуры ва ўладзе лічаць, што такім чынам яны маюць магчымасьці кіраваць грамадзянскай супольнасьцю, кіраваць людзьмі, якія не ва ўсім пагаджаюцца з афіцыйным курсам, маюць сваю думку. Я думаю, гэта разглядаецца як стрымліваючы чыньнік. Відавочна, што
На сёньня ўлады яшчэ не гатовыя дазволіць вольнае існаваньне грамадзянскай супольнасьці.
на сёньня ўлады яшчэ не гатовыя дазволіць вольнае існаваньне грамадзянскай супольнасьці.

Што яшчэ могуць зрабіць грамадзянская супольнасьць і заходнія партнэры афіцыйнага Менску, каб даслаць кіраўніцтву Беларусі зразумелы сыгналь, што гэта артыкул трэба адмяняць?

Тут два кірункі ўплыву на гэтую сытуацыю. Па-першае, працяг крытыкі беларускіх кладаў, бо гэты артыкул і ўвогуле забарона на дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў парушае правы чалавека і не адпавядае міжнародным нормам, ды й беларускай Канстытуцыі таксама.

Другі момант — тлумачыць уладам, што гэта ня ёсьць эфэктыўны спосаб кіраваньня грамадзтвам. Такім чынам сытуацыя толькі заганяецца ў падпольле, але праблемы не вырашаюцца. Гэта тупіковы шлях.

Ці рызыкнеце вы даць прагноз — ці застанецца гэты артыкул дзейсным цягам наступнага году, які будзе годам прэзыдэнцкай кампаніі?

— Я рызыкну выказаць спадзяваньне, што беларускія ўлады будуць рухацца шляхам дэмакратызацыі і лібэралізацыі. Яны прыйдуць да таго, што гэты артыкул будзе скасаваны.

Дадатковыя чыньнікі, якія будуць штурхаць улады ў гэтым накірунку — гэта эканамічныя абставіны. Яны прымусяць Менск прыслухоўвацца да эўрапейскіх прапановаў. Шкада, што гэта будзе рабіцца не з-за сьвядомага выбару, а пад уплывам замежнага чыньніку. Але — хаця б так..

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG