Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто з “былых” зьехаў у Расею?


Уладзімер Навумаў, які плянуе зьехаць у Маскву – ня першы была высокапастаўлены чыноўнік, які знайшоў ці шукае месца ў Расеі.

Паказальна, што калі палітыкі, якія ніколі не былі паплечнікамі Лукашэнкі, у выпадку неабходнасьці эміграваць звычайна выбіраюць Захад, дык былыя паплечнікі альбо прызначэнцы – ад'яжджаюць у Расею.

Доўгі час у Маскве працаваў Міхаіл Чыгір—першы прэм'ер-міністар, прызначаны Лукашэнкам адразу пасьля абраньня прэзыдэнтам у 1994 годзе, які ў 1999 годзе правёў восем месяцаў у зьняволеньні. Бізнэсовымі справамі ў Расеі займаецца і член таго першага “лукашэнкаўскага” ўраду, былі міністар сельскай гаспадаркі, а яшчэ раней першы сакратар Магілёўскага абкаму КПБ Васіль Лявонаў. З расейскім бізнэсам зьвязаны і Леанід Сініцын – кіраўнік выбарчага штабу Лукашэнкі ў 1994 г. і першы кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта.

Сярод тых, хто дапамагаў Аляксандру Лукашэнку на выбарах 1994 году, а пазьней быў вымушаны выехаць ў Расею – паплечнік Лукашэнкі яшчэ зь Вярхоўнага Савету XII скліканьня, былы кіраўнік справаў прэзыдэнта Іван Ціцянкоў, былы першы намесьнік старшыні КДБ Валер Кез.

Колішні старшыня КДБ Леанід Ерын працуе ў Маскве памочнікам кіраўніка Расейскай чыгункі.

У адным з маскоўскіх ВНУ выкладае былы міністар замежных справаў Іван Антановіч.

Нейкі час у Расеі жыў (і, паводле некаторых незалежных СМІ, хаваўся ад магчымых непрыемнасьцяў на радзіме) былы генэральны пракурор Алег Бажэлка. У Маскве ўладкавалася былая кіраўніца справаў прэзыдэнта Галіна Жураўкова, асуджаная на чатыры гады пазбаўленьня волі і памілаваная А.Лукашэнкам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG