Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка: Украінцы павінны добра ведаць расейскую, каб адстойваць інтарэсы


Віктар Юшчанка
Віктар Юшчанка

Прэзыдэнт Украіны лічыць, што ўкраінцы, акрамя дзяржаўнай мовы, павінны добра валодаць расейскай, каб адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы.

“Тады мы можам праводзіць украінскія інтарэсы там, дзе выкарыстоўваецца гэтая мова”, — сказаў ён, сустракаючыся з жыхарамі Чарнаўцоў у нядзелю.

Юшчанка таксама адзначыў, што грамадзяне Ўкраіны павінны ведаць ангельскую, нямецкую, францускую ды іншыя мовы.

Прэзыдэнт Украіны падкрэсьліў, што грамадзяне краіны перш за ўсё павінны ведаць дзяржаўную мову.

“Жыць ва Ўкраіне дзясяткамі гадоў і ня ведаць украінскай мовы — гэта сорамна”, — цытуе Інтэрфакс Юшчанку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG