Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У наступным годзе праверак прадпрымальнікаў стане толькі больш”


Аляксандар Макаеў
Аляксандар Макаеў

Старшыня камітэту Дзяржаўнага кантролю Зянон Ломаць заяўляе, што законапаслухмяным прадпрымальнікам можна не баяцца праверак, а ўспрымаць іх як аўдытарскую дапамогу. Ці зьмянілася за апошні час сытуацыя з праверкамі прадпрымальнікаў? Ці можна сказаць, што колькасьць правяраючых суб’ектаў паменшылася і яны дзейнічаюць заўсёды ў адпаведнасьці з законам? На гэтыя пытаньні адказвае адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандар Макаеў.

Цыганкоў: Вось ужо ня першы месяц улады гучна кажуць пра зьніжэньне колькасьці праверак і абмежаваньне правоў правяраючых. Быў падпісаны адпаведны ўказ прэзыдэнта пра мараторый на праверкі, адбылася нарада. Ці можаце вы сказаць, што за гэты час адбыліся рэальныя зьмены ў справе з праверкамі?

Макаеў: Нягледзячы на мараторый на праверкі, іх асабліва менш ня стала. Наадварот, узмацніліся такія рэпрэсіўныя праверкі, калі на прадпрымальніка, на дробнага гандляра ўскладаецца штраф некалькі сотняў мільёнаў рублёў. І гэта пры тым, што абвешчаны мараторый на праверкі.

А ў наступным годзе, я думаю, праверкі ўзмацняцца. Калі Дзяржкантроль падаваў кіраўніцтву краіны статыстыку, то было 2500 праверак і 990 крымінальных спраў, заведзеных у іх выніку. Гэта вельмі вялікі працэнт, 40 працэнтаў. На сайце дзяржкантролю вісіць сьпіс фірмаў, якія будуць правярацца ў наступным годзе. Толькі па Менску яны за паўгоду правераць больш за 5 тысяч суб’ектаў гаспадараньня. Калі крымінальныя справы будуць узбуджацца ў такіх памерах, можна ўявіць, што чакае прадпрымальнікаў.

Цыганкоў: А чаму так часта праверкі заканчваюцца завядзеньнем крымінальнай справы? Ці самі прадпрымальнікі не заўсёды могуць разабрацца ва ўсіх асаблівасьцях заканадаўства?

Макаеў: Пры ўплаце асноўных падаткаў ёсьць такія пралазы ў заканадаўстве, што заўсёды можна завесьці крымінальную справу. Іншае — любую гаспадарчую справу можна перавесьці ў крымінальную. А гэта вельмі небясьпечна, бо тады правяраюцца і партнэры тых прадпрымальнікаў, зь якімі яны маюць стасункі. І гэта павялічвае колькасьць патэнцыйных падазраваных.

Цыганкоў: Калі ацаніць агульнае стаўленьне ўладаў да прадпрымальнікаў... Улады і дзяржаўныя СМІ кажуць пра тое, што зараз адбываецца эканамічная лібэралізацыя.
Закон аб малым бізнэсе з улікам прапаноў прадпрымальніцкіх структураў нават не разглядаўся, прынялі варыянт Міністэрства эканомікі.
Вы як прадпрымальнік адчуваеце нейкія яе прыкметы?

Макаеў: Вельмі вялікія саступкі зробленыя ў рэгістрацыі бізнэсу. Але ёсьць моцнае адставаньне ў заканадаўстве. Закон аб малым бізнэсе з улікам прапаноў прадпрымальніцкіх структураў нават не разглядаўся, прынялі варыянт Міністэрства эканомікі.

Адмена ліцэнзаваньня была абвешчаная яшчэ летам, але яе адклалі на год. Застаецца шмат нормаў, якія бязглуздыя, зжылі сябе, супярэчаць усім нормам цывілізаванага сьвету. І гэта тэрмінова трэба пераглядаць. І зараз ідзе праца прадпрымальніцкіх аб’яднаньняў над прапановамі на наступны год. Іх будзе менш, некалькі дзясяткаў, — але такіх, якія дзяржава павінна зрабіць як мага хутчэй.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG