Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзецям забаранілі гуляць па начах


Менскі гарсавет забараніў няпоўнагадовым да 16 гадоў без суправаджэньня дарослых знаходзіцца на вуліцы і ў грамадзкіх месцах з 23.00 до 6.00 гадзін.

Як паведамляе БЕЛТА, за гэтае рашэньне прагаласавала 30, супраць – 15 дэпутатаў.

У выпадку парушэньня гэтай нормы, міліцыя мае права складаць акты і разглядаць іх на камісях па справах непаўнагадовых.

Такім чынам міліцыя і гарадзкія ўлады спадзяюцца зьнізіць узровень падлеткавай злачыннасьці.

Зацьвердзіць гэтае рашэньне мае Мінюст.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG