Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваградку зьбіраюць подпісы, каб зьнесьці помнік Леніну


Гэта робяць сябры партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”. Збор подпісаў пачаўся пасьля таго, як актывіста партыі Юрыя Казака зьвінавацілі ў тым, што ён абліў зялёнай фарбай помнік Леніну.

Сябры партыі заяўляюць, што ніякага злачынства Юры Казак не зрабіў, а ўсяго толькі выказаў як вернік сваё стаўленьне да Леніна, які, на яго думку, аддаваў загады на масавае зьнішчэньне людзей.

Сябры БХД сьцьвярджаюць, што людзі ў Наваградку з ахвотай падпісваюцца за тое, каб помнік Леніну прыбралі.

Нагадаю, што ў Наваградку ў ноч на 7 лістапада быў абліты зялёнай фарбай помнік Леніну. Па падазрэньні былі затрыманы сябры БХД Дар'я Бахур і Юрый Казак. Падставай для затрыманьня стала тое, што ў іх знайшлі зялёную фарбу і пальчаткі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG