Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне ліквідуюць “непэрспэктыўныя” саветы


На Гомельшчыне ў дзесяці раёнах скасоўваецца шэраг сельскіх саветаў. Такое рашэньне паводле прапановаў «зьнізу» прыняў абласны савет дэпутатаў. Цэлых пяць саветаў зьліквідоўваецца ў Буда-Кашалёшскім раёне, па тры — у Сьветлагорскім і Добрускім раёнах.

Чыноўнікі пакуль ніяк не камэнтуюць рашэньне: маўляў, яно праходзіць юрыдычную экспэртызу. Вядома толькі, што прапанаваныя для скасаваньня сельскія саветы разьмешчаны ў малалікіх вёсках, дзе іхняе існаваньне нібыта ня мае сэнсу. Вёска непэрспэктыўная й савет непэрспэктыўны.

За апошнія тры гады ў рэгіёне ўжо зьліквідаваны 24 сельскіх саветы. Прадстаўнічая ўлада, якая ў апошнія гады і без таго губляе ўплыў на рэальнае жыцьцё, яшчэ й аддаляецца ад людзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG