Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Манёнак: гэта ўзнаўленьне тэрыторыі постсавецкай прасторы


Тацяна Манёнак
Тацяна Манёнак

Паводле эканамічнага аглядальніка Тацяны Манёнак, праект “стварэньне Мытнага саюзу” зьяўляецца прыярытэтным для Расеі і палітычным. Гэта пацьвердзіў учора перад расейскай аўдыторыяй расейскі прэм’ер-міністар Уладзімер Пуцін.

“Самае галоўнае — гэта ўзнаўленьне тэрыторыі постсавецкай прасторы. Расея ініцыявала гэты праект, Беларусь і Казахстан вельмі актыўна падтрымлівалі. Гэта якасна новае рэгіянальнае ўтварэньне. Для Беларусі ўваходжаньне ў гэты праект — гэта найперш гарантыя льготных паставак энэрганосьбітаў. Мы і цяпер атрымліваем па такім кошце энэрганосьбіты. Але невядома, што было б, калі б Беларусь адмовілася ад удзелу ў гэтым праекце. Калі б адмовілася, то была б пагроза льготам”.

Паводле спадарыні Манёнак, дамовы, якія тычацца Мытнага саюзу, не мяняюць адчувальна сытуацыю для Беларусі. Мытны тарыф прыняты, але калі ён уступіць у дзеяньне, пакуль дакладна невядома, хаця і называлася дата 1 ліпеня 2010 году.

“Я думаю, гэтае пытаньне беларускі бок будзе вельмі сур’ёзна таргаваць па істотных для яго кірунках. Зноў жа — стварэньне адзінай эканамічнай прасторы, у межах якой Беларусь мяркуе дамагчыся роўных коштаў на энэрганосьбіты і роўных умоваў гандлю для беларускіх і расейскіх прадпрыемстваў. Гэта тое, што не ўдалося ў рамках саюзнай дзяржавы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG