Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Таўпянец: Вы б адмовіліся, калі б цэны на прадукты не падымалі?


Эдуард Таўпянец
Эдуард Таўпянец

У Міністэрстве энэргетыкі Беларусі і ў “Белтрансгазе” не камэнтуюць вынікі сустрэчы першага віцэ-прэм'ера Беларусі Ўладзімера Сямашкі і старшыні праўленьня “Газпрому” Аляксея Мілера.

Чаму афіцыйны Менск настойвае на тым, каб замарозіць цэны на газ на ўзроўні гэтага году? На гэтае пытаньне першы намесьнік міністра энэргетыкі Эдуард Таўпянец адказаў карэспандэнту “Свабоды”:

“Вы б адмовіліся, напрыклад, калі б цэны на прадукты і на ўсё астатняе не падымалі? Вы казалі б — не, трэба падымаць?!”

Спадар Таўпянец мяркуе, што перамовы з ”Газпромам” яшчэ будуць, “бо да Новага году яшчэ далёка... Ня так ужо і далёка, але яшчэ ёсьць час”.

Спадар Таўпянец пераконвае, што газавай вайны ня будзе.

“Тут можаце не сумнявацца, чаго нам ваяваць?” — сказаў Э. Таўпянец.

На пытаньне, ці павінна Расея зьменшыць цэны на газ для Беларусі ў зьвязку з падпісаньнем Мытнай дамовы, спадар Таўпянец сказаў:

“Не, у нас мыта не было”.

Прадстаўнік “Белтрансгазу” Ўладзімер Чэкаў нічога не паведаміў пра вынікі перамоваў Сямашкі і Мілера.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG