Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін пра крытыку Лукашэнкі: “Можа, гэта каханьне?”


Уладзімер Пуцін падчас сваёй штогадовай тэлеразмовы з жыхарамі Расеі адказаў на пытаньне, чаму ён не рэагуе на крытыку з боку А. Лукашэнкі, якая апошнім часам часта гучыць. “А можа гэта каханьне?,-- спачатку жартам сказаў ён.-- У нас таксама добрыя і цёплыя пачуцьці ў адносінах да усяго беларускага народа і яго кіраўніцтва”.


Слухаць:




Больш сур’ёзным тонам Пуцін нагадаў пра вялікую фінансавую падтрымку Беларусі з боку Расеі – пра 3 мільярды даляраў крэдытаў за апошні час, пра тое, што Беларусь мае магчымасьць накіроўваць у Расею каля 100 працэнтаў свайго экспарту мясных прадуктаў, каля 80 – малочных, вялікія аб’ёмы сельгастэхнікі, а таксама пра тое, што Беларусь купляе ў Расеі нафту па самай таннай цане ў сьвеце, за выключэньнем самой Расеі.

“Кіраўніцтву Беларусі хацелася б паболей. І гэта, напэўна, было б магчыма. Але гэта павінна быць сінхранізаваным з працэсамі інтэграцыі ў рамках саюзнай дзяржавы. Чым глыбей гэтая інтэграцыя, тым болей магчымасьцяў пераходзіць на ўнутрарасейскія цэны і стандарты, у тым ліку па энэрганосьбітах”.

У. Пуцін нагадаў, што цяпер беларускі ўрад зьвярнуўся з просьбай захаваць цану на газ для Беларусі на ўзроўні бягучага года, хаця паводле кантракту павінна адбыцца яе павышэньне.

Пуцін падкрэсьліў, што аб’ём крэдытаў, выданых Беларусі Расеяй, дастатковы, тым болей, што Беларусь мае падтрымку і ад МВФ, куды Расея таксама робіць унёскі.

Па праблеме продажу ў Расеі беларускай сельгастэхнікі Пуцін заявіў:

“Мы фактычна субсідзіруем набыцьцё нашымі сельгасвытворцамі айчыннай сельгастэхнікі. Беларуская сельгастэхнітка можа паступаць на наш рынак без абмежаваньняў, але пакуль ва ўмовах крызісных зьяваў ў нашай уласнай эканоміцы, у сусьветнай эканоміцы мы не гатовыя дапусьціць беларускіх вытворцаў у праграмы набыцьця субсідаванай тэхнікі. Іначай нашыя ўласныя заводы спыняцца”.

У цэлым Пуцін назваў кіраўніцтва Беларусі прыхільнікамі інтэгпрацыйных працэсаў і зьбліжэньня з Расеяй.

“Самую яркую праяву такой палітыкі мы назіраем у апошні час, і зьвязаная яна з падпісаньнем дакумэнтаў аб стварэньні Мытнага саюза паміж Беларусьсю, Расеяй і Казахстанам. Гэта вельмі важнае рашэньне ў рамках інтэграцыйных працэсаў. Магчыма, адно з самых важных у постсавецкі час. Мы вельмі разьлічваем на тое, што гэтыя працэсы і з Расеяй і з Казахстанам будуць разьвівацца вельмі хутка і дадуць адчувальны вынік”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG