Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


І СОНЦА...


...і хмары. Тэмпэратура: 0 — +5.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


“Цэнтар дзелавой адукацыі" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты праводзіць канфэрэнцыю, прысьвечаную прасоўваньню сайтаў у беларускім інтэрнэце. Менск, Нацыянальная бібліятэка.

Выстаўка літоўскай прэс-фатаграфіі. Аўтацэнтар Кія "Атлант-М Баравая".

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Міністры замежных справаў краінаў НАТО сустракаюцца ў Брусэлі, каб абмеркаваць, між іншым, падтрымку новай амэрыканскай стратэгіі ў Аўганістане ды пэрспэктывы прыняцьця новых сяброў — Босьніі-Герцагавіны і Чарнагорыі.

Расейскі прэм’ер-міністар Уладзімір Пуцін дае штогадовую агульнанацыянальную прэс-канфэрэнцыю ў Маскве.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1907 у вёсцы Бязьверхавічы пад Слуцкам нарадзіўся беларускі паэт і празаік Рыгор Крушына (памёр у 1979 у ЗША). Ён стаў першым беларускім пісьменьнікам, прынятым у сябры Міжнароднага ПЭН-клюбу. Пад канец 1950-х Рыгор Крушына працаваў у беларускай службе Радыё Свабода ў Мюнхэне.

У 1967 паўднёваафрыканскі хірург Крыстыян Барнард правёў першую апэрацыю па перасадцы чалавечага сэрца.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень інвалідаў.


МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: “Беларусь і Ўсходняе партнэрства”


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Лебедзь чорная —
Гэта нашае жыцьцё.
Ў ноч бяззорную
Мы — апалае лісьцё.
Адарваныя
Ад Палесься мы зусім,
Наш каханы край
Песьцім песьнямі і сьнім".

Рыгор Крушына
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG