Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У катастрофе хуткаснага цягніка ў Расеі 26 ахвяр


Міністэрства замежных спраў і пасольства Беларусі ў Расіі не валодаюць інфарамацыяй пра тое, ці ёсьць беларускія грамадзяне сярод пацярпелых у выніку крушэньня цягніка «Невский экспресс». Пра гэта БелаПАН паведамілі дзяжурныя ў МЗС і дыппрадстаўніцтве.

Паводле апошніх зьвестак, у выніку аварыі ля вёскі Хмялёўка вечарам 27 лістапада загінулі 26 чалавек, пацярпелі — 96, лёс 18 пасажыраў невядомы. Усяго ў цягніку на момант крушэньня знаходзіліся 682 чалавекі разам з машыністам і праваднікамі.

Генпракуратура РФ кваліфікавала здарэньне як тэракт, паведамляе РІА Новости. Паводле агенцтва, хуткі цягнік № 166 «Невский экспресс» разьвівае хуткасьць да 200 км за гадзіну і ідзе з Масквы да Санкт-Пецярбурга 4,5 гадзіны. Па раскладзе, ён павінен быў прыбыць у Санкт-Пецярбург 27 лістапада ў 23:30. Каля 22:00 машыніст перадаў дыспэтчару, што цягнік сышоў з рэек. Паводле афіцыйных даных, перакуліўся адзін вагон, аднак відавочцы сьцьвярджаюць, што перакуліліся два вагоны.

На месцы крушэньня «Невского экспресса» на чыгуначным палатне выяўлена варонка памерам паўтара мэтра на мэтар. Спэцслужбы шукаюць часьцінкі выбуховага рэчыва. Пасажыры расказваюць, што перад аварыяй чулі характэрны гук.

Гэта ўжо другое здарэньне з гэтым цягніком. 13 жніўня 2007 года ў 21.38 па маскоўскім часе на перагоне Бурга — Малая Вішэра (Наўгародзкая вобласць) у выніку тэракту з рэек сышлі электравоз і 12 вагонаў «Невского экспресса», які таксама кіраваўся з Масквы ў Санкт-Пецярбург. Пацярпела 60 чалавек (30 шпіталізавана), загінулых не было.




Грузавік на Ленінградзскім вакзале ў Маскве, на які трансьлююцца імёны ахвяр і пацярпелых у катастрофе цягніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG