Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барозу абвясьціў новы склад Эўракамісіі


Жазэ Мануэл Барозу
Жазэ Мануэл Барозу

Прэзыдэнт Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу абвясьціў пра новыя прызначэньні на кіраўнічыя пасады ў Эўразьвязе.

Камісарам па эканамічных і грашова-крэдытных пытаньнях стане Олі Рэн (Фінляндыя), які раней адказваў за пашырэньне ЭЗ.

Іспанец Хаакін Алмунія, які раней займаў гэтую пасаду, прызначаны камісарам па канкурэнцыі.

Француз Мішэль Барнье прызначаны камісарам па ўнутраных рынках.

Прадстаўнік Нямеччыны Гюнтэр Этынгер зойме пасаду камісара ЭЗ па энэргетыцы.

Пашырэньне ЭЗ і эўрапейскую палітыку суседзтва будзе курыраваць чэх Штэфан Фюле, юстыцыю і асноўныя правы чалавека — камісар з Люксэмбурга Вівіан Рэдынг, унутраныя справы — Сэсілія Мальстрэм (Швэцыя), гандаль — бэльгіец Карэл дэ Гюхт.

Барозу заявіў, што галоўнай задачай новай каманды будзе забесьпячэньне эканамічнага росту пасьля ўсясьветнага фінансавага крызісу.

У склад новай камісіі ЭЗ, якія пачне працу 1 студзеня 2010 года, будуць уваходзіць 27 чалавек — 13 кансэрватараў, 8 лібэралаў і 6 сацыял-дэмакратаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG