Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс над Аўтуховічам і Асіпенкам абяцаюць зрабіць адкрытым


Працэс над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам будзе адкрытым. Пра гэта заявіў сёньня журналістам міністар унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў.

Ён удакладніў, што справа ўжо знаходзіцца ў Вярхоўным судзе і працэс хутка пачнецца. На пытаньне карэспандэнт Радыё Свабода – ці будзе гэты працэс адкрытым – генэрал Куляшоў адказаў: “Так. А што нам хаваць?”

Нагадаем, што прадпрымальніка з Ваўкавыску Мікалая Аўтуховіча і былога вайскоўца Ўладзімера Асіпенку абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG