Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларускія выбары — скрыні з Брусэлю?


Прэзыдыюм палітычнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі на сёньняшнім паседжаньні вырашыў афіцыйна зьвярнуцца да кіраўніцтва АБСЭ і Эўразьвязу.

АБСЭ будуць прасіць прыслаць на мясцовыя выбары групу назіральнікаў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека, а Эўразьвяз — забясьпечыць выбарчыя ўчасткі празрыстымі скрынямі.

“Звычайна БДІПЧ пасылае сваіх назіральнікаў толькі на прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары,— сказаў “Свабодзе” сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька. — Але мы просім улічыць спэцыфіку Беларусі і накіраваць сваіх спэцыялістаў на нашы рэгіянальныя выбары. Мы хочам, каб замежныя экспэрты на ўласныя вочы пабачылі, ці здольныя беларускія ўлады правесьці выбары, якія б адпавядалі міжнародным стандартам.

На нашу прапанову пра празрыстыя скрыні ад уладаў мы заўжды чуем адмоўны адказ: то няма грошай, то няма каму зрабіць такія скрыні. Таму мы і вырашылі прасіць дапамогу ў Брусэлі”.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG