Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яніне Каханоўскай споўнілася б 100 гадоў


Сёньня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэньня Яніны Каханоўскай (26.11.1909 — 16.7.2005) – дзяячкі беларускай дыяспары ў ЗША.

Яна была апошняй з нашых сучасьнікаў, хто мог сказаць пра Максіма Багдановіча: “Я яго бачыла” (ён насіў яе на руках у дзяцінстве), – і апошняй, хто мог сказаць пра Янку Купалу: “Я яго добра ведала” (іх хаты ў перадваенным Менску былі ў суседзтве). Цягам дзесяцігодзьдзяў яна была найбліжэйшай сяброўкай Натальлі Арсеньевай, іх перапіска калісьці будзе тэмай дысэртацыяў.

Для ўсіх, хто быў зь ёй знаёмы, спадарыня Яніна застаецца дасьціпнай, шчырай, вясёлай жанчынай (ніколі ня бачыў яе ў самоце; у свой дзевяностагадовы юбілей яна казала: “Не разумею тых, хто ў старасьці гаворыць, што стаміўся ад жыцьця. Я вось хачу яшчэ шмат пажыць!”).

Для беларускай гісторыі яна застаецца членам сям’і Луцкевічаў – заснавальнікаў БНР.

Для нацыянальнай культуры – асобай, якая выхавала ў беларускім духу свайго ўнука Данчыка.

Гл. таксама:

Імёны Свабоды: Яніна Каханоўская (26.11.1909 — 16.7.2005)

“Багдановіч часта насіў мяне на руках і нават расказваў казачкі...” (здымкі сп. Каханоўскай са сваякамі, блізкімі, сябрамі)

Зянон Пазьняк: Далёкая і цяжкая пара (гутарка зь Янінай Каханоўскай)

Данчык: "На сваім 90-годзьдзі мая Бабця танчыла!"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG