Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кніга Алкаева выйшла ў Нідэрляндах


Сёньня ў Гаазе ў Міжнародным прэсавым Цэнтры адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Алега Алкаева “Растрэльная каманда”, якая перакладзеная на нідэрляндзкую мову.

У кнізе, якая ўпершыню выдадзена некалькі гадоў таму па-расейску, былы начальнік менскага СІЗА Алег Алкаеў распавядае пра абставіны гвалтоўных зьнікненьняў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьміцера Завадзкага, а таксама пра выкананьне сьмяротных прысудаў у Беларусі.

Як паведамілі нашаму радыё арганізатары прэзэнтацыі ў Гаазе, першы экзэмпляр кнігі будзе падараваны дэпутату Эўрапарлямэнту з Галяндыі Гансу ван Балену, які спрыяў выданьню разам з прадстаўнікамі нідэрляндзкай грамадзкасьці і беларускай дыяспарай.

Некалькі тыдняў таму ў Варшаве адбылася прэзэнтацыя польскага выданьня кнігі, у якой ўзялі ўдзел аўтар і былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін.

Замовіць кнігу можна тут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG