Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кватэрнае пытаньне чакае адказу


Беларуская дзяржава ня здольная забясьпечыць жытлом сваіх грамадзянаў. На чарзе атрымаць кватэры стаяць 701 тысяча сямей. Менавіта такую лічбу назваў 25 лістапада намесьнік міністра архітэктуры і будаўніцтва Міхаіл Абрамчук.


Падчас парлямэнцкіх слуханьняў “Стан і пэрспэктывы разьвіцьця заканадаўства ў сфэры жыльлёвага крэдытаваньня” не аднойчы гучала адно і тое ж парадаксальнае цьверджаньне -- жытла ў краіне штогод здаецца ўсё болей, але чэргі на яго атрыманьне чамусьці растуць разам з новымі дамамі.

Той жа намесьнік міністра Абрамчук спасылаўся на тое, што пашырэньне колькасьці сем’яў, якія маюць права на льготнае
Мы павінны той аб’ём фінансава-крэдытных рэсурсаў, які накіроўваем сёньня на праблемы жыльлёвага будаўніцтва, перасунуць, замяняючы іх уласнымі сродкамі грамадзянаў.
крэдытаваньне, “стварае напружанасьць для бюджэту”. А закон аб іпатэцы, які прынялі летась, практычна не працуе -- доўгатэрміновыя рэсурсы абмежаваныя, не хапае стымулаў жыльлёвага крэдытаваньня.

Таму ўрад прапануе новую сыстэму жыльлёва-будаўнічых ашчаджаньняў. Кожны беларус можа зьбіраць грошы на спэцыяльным рахунку. Калі ўносіць грошы спраўна, то дзяржава абяцае выплаціць прэмію і дапамагчы з крэдытам. Чыноўнікі пераконвалі, што менавіта так робяць у Францыі, Нямеччыне, Аўстрыі, Чэхіі... І гэта, маўляў, куды больш надзейна за іпатэку. Віцэ-прэм’ер Віктар Бура адзначае:

“Не павінна быць ніякіх фінансавых пірамід. Мы павінны паэтапна, не сьпяшаючыся, той аб’ём фінансава-крэдытных рэсурсаў, які накіроўваем сёньня на праблемы жыльлёвага будаўніцтва, перасунуць, замяняючы іх уласнымі сродкамі грамадзянаў. Але так, каб ім гэта было цікава”.

А Крыстыян Кэтцнэр – прадстаўнік Саюзу прыватных касаў будаўнічых ашчаджаньняў Нямеччыны з гонарам казаў, што нямецкая сыстэма выстаяла нават у часе ўсясьветнага фінансавага крызісу:

“Касаў будаўнічых ашчаджаньняў міжнародны фінансавы крызіс не закрануў непасрэдна. Гэта тлумачыцца тым, што заканадаўца рэгулюе ня толькі сыстэму будашчаджаньняў, але і сам інстытут гэтых ашчаджаньняў. У нашых касаў не было ўкладаў у акцыях. Такім чынам давер укладчыкаў да сыстэмы будашчаджаньняў яшчэ нават павялічыўся”.

Ад 2011 году перад беларускімі будаўнікамі стаіць задача штогод здаваць па 10 мільёнаў квадратных мэтраў жытла. За 10 месяцаў 2009
Калі Расея, пачынаючы з 2011 году, будзе прадаваць нам газ па тых жа коштах, што і Нямеччыне, то, я думаю, будоўлі стануць усе”.
году будаўнікі здалі 4,728 мільёны квадратных мэтраў, пры гадавым пляне – 6 мільёнаў квадратаў.

Андрэй Клімаў – дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня мае ўласны досьвед арганізацыі будаўніцтва жытла. Некалі ён валодаў фірмай, якая будавала жытло. Ён лічыць, што звычайная сям’я можа пабудаваць сабе жытло. Але для гэтага патрэбна, каб дзяржава і плаціла людзям за іх працу адпаведна. А што тычыцца плянаў, то спадар Клімаў гаворыць так:

“Гэта ўсё залежыць ад эканамічнай сытуацыі. Калі Расея, пачынаючы з 2011 году, будзе прадаваць нам газ па тых жа коштах, што і Нямеччыне, то, я думаю, будоўлі стануць усе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG