Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 25 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДОЖДЖ СКОНЧЫЦЦА...


...і з-за хмары выгляне сонца. Тэмпэратура: +4 — +8.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Пачатак афіцыйнага візыту ў Беларусь прзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева.

Круглы стол пра пэрспэктывы разьвіцьця Байнэту. Дом гісторыі кіно, Менск, 12:00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Сэсія Парлямэнцкага сходу Расеі і Беларусі абмяркоўвае бюджэт саюзнай дзяржавы. Масква.

Сумеснае пасяджэньне калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расеі.

Пачатак штогадовай мусульманскай пілігрымкі ў Мэкку ў Саудаўскай Арабіі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1795 кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад трону Рэчы Паспалітай на карысьць расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ. Польскае каралеўства і Вялікае Княства Літоўскае фармальна спынілі сваё існаваньне.

У 1867 Альфрэд Нобэль атрымаў патэнт на вынаходніцтва дынаміту.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень змаганьня з гвалтам над жанчынамі. У Беларусі стартуе кампанія супраць гвалту ў сям’і.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Я маю намер пасьля сваёй сьмерці пакінуць вялікія грошы ў фондзе дзеля падтрымкі ідэі міру, але я скептычна стаўлюся да вынікаў гэтай падтрымкі." Швэдзкі вынаходнік Альфрэд Нобэль.
XS
SM
MD
LG