Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступны Дзень блогера – на Каляды


Магчыма, праз месяц беларускія блогеры напішуць нам калядную казку. Завяршыўся лістападаўскі Дзень блогера.

Для чарговай віртуальнай акцыі аўтараў Жывога Журнала на сайце Свабоды нам пісалі Вальтэр беларускай блогасфэры iten, ганаровы чалец Беларускай Джэдайскай ложы fat1901, студэнтка, журналістка, літаратурны крытык і проста прыгажуня asia-paplausk, фізык-тэарэтык і былы аналітык перадвыбарнага штабу А. Лукашэнкі sergechaly, адзін са стваральнікаў Полацкага ўнівэрсытэту uladzimer, hramadzianin Wialikaha Kniastwa Litoŭskaha nicolaev, абаронца вар’ятаў nusmumrik, афіцыйны прадстаўнік Маладога Фронту ў Літве k-atamanchik.

Разам зь імі мы разважалі, спрачаліся, шукалі адказаў на розныя пытаньні:


Рыхтуемся да сьнежаньскай віртуальнай сустрэчы беларускіх аўтараў блогасфэры. Каго запрасіць на калядны дзень блогера праз месяц? Чакаем вашых думак і падказак. Пішыце ў камэнтах да гэтага артыкула.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG