Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загінуў Аляксей Шукшын


На 60-м годзе жыцьця трагічна загінуў адзін з найбольш вядомых беларускіх баскетбалістаў, колішняя “зорка” менскага РТІ Аляксей Шукшын. Яшчэ ў нядзелю ён патрапіў у аўтамабільную аварыю, пасьля чаго знаходзіўся ў коме. Выйсьці зь яе Шукшын ужо ня змог.

Ён першым зь беларусаў у складзе юніёрскай зборнай СССР 40 гадоў таму выйграў чэмпіянат Эўропы. Гэтаксама першым сярод беларусаў стаў майстрам спорту міжнароднага клясу.

Аляксей нарадзіўся і вырас у Менску ў раёне трактарнага заводу. Тут яго заўважыў і, як кажуць, вывеў у людзі першы трэнэр — Яўген Кацман. Аляксей і ў моладзевай камандзе, і затым у РТІ быў асноўным цэнтравым гульцом. З двума мэтрамі росту яму даводзілася цяжкавата ў барацьбе з супернікамі, якія былі вышэйшыя за яго на 10—15 сантымэтраў. Але Аляксей кампэнсаваў недахоп росту цудоўнай фізычнай падрыхтоўкай, высокай хуткасьцю, ясным разуменьнем гульні...

Аляксей Шукшын у сярэдзіне 1980-х працаваў трэнэрам мужчынскай зборнай СССР, у 1992 годзе стаў першым настаўнікам нацыянальнай каманды сувэрэннай Беларусі.

Пахаваньне Аляксея Шукшына адбудзецца ў суботу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG