На разгляд Савета кіраўнікоў урадаў вынесены праекты больш чым дваццаці дакумэнтаў. У прыватнасьці, размова пойдзе аб сумесных мерах дзяржаў СНД па пераадоленьню негатыўных наступстваў сусьветнага фінансавага крызісу, аб Канцэпцыі супрацоўніцтва краін у сфэры энэргетыкі, пра доўгатэрміновае супрацоўніцтва краін Садружнасьці ў інавацыйнай сфэры.
Як паведамляе БелТА, беларускі бок лічыць неабходным прыняць антыкрызісны плян для 11 дзяржаваў СНД. Праект падрыхтаваны ў рамках нарады міністраў фінансаў краінаў СНД і разгледжаны кіраўнікамі дзяржаваў СНД 9 кастрычніка ў Кішынёве.
Праект уключае 11 сумесных захадаў, сярод якіх – пашырэньне выкарыстаньня нацыянальных валют ва ўзаемаразьліках, скасаваньне бар'ераў ва ўзаемным гандлі, каардынацыі намаганьняў па абароне унутраных рынкаў краінаў СНД.
Друхбаковыя перамовы беларускага прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага ў Ялце не плянуюцца