Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Белы бусел” паляціць у Кіеў


Ад сёньня адкрываецца новы транспартны маршрут, які зьвяжа Менск і сталіцу Ўкраіны Кіеў: а 20:50 са станцыі Менск-Пасажырскі ў Кіеў адпраўляецца ў першы рэйс новы фірменны пасажырскі цягнік “Белы бусел” Беларускай чыгункі, паведамляе агенцтва БелаПАН.

Цягнік складаецца са спальных вагонаў і будзе курсіраваць штодня ў начны час. Вагоны цягніка абсталяваныя кандыцыянэрамі, сыстэмай пажарнай сыгналізацыі, біяпрыбіральнямі, сыстэмай выкліку правадніка, халадзільнікамі, мікрахвалёўкамі і г.д. У кожным купэ вагонаў СВ усталяваныя вадкакрышталічныя маніторы з трохпраграмнай сыстэмай відэатрансляцыі. Адзін з вагонаў прыстасаваны для праезду пасажыраў з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG