Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Клецку ўзьняты бел-чырвона-белы сьцяг


У Дзень салідарнасьці ў Клецку над прыватным домам па вуліцы Савецкая ўзьняты бел—чырвона-белы сьцяг. Такім чынам мясцовы актывіст Руху “За Свабоду” Сяргей Панамароў далучыўся да мерапрыемстваў, якія сёньня маюць адбыцца ў Беларусі.

“Мой сьцяг двухмэтровы, ён узвышаецца над двума дахамі, якія таксама пафарбаваныя ў бел-чырвона-белы колер. Побач – уваход у гарадзкі парк, недалёка клецкі рынак, прадпрымальніцкія крамы. І таму вывешаны сёньня бел-чырвона-белы сьцяг бачаць дзесяткі мясцовых жыхароў і гасьцей райцэнтра, – паведаміў “Свабодзе” Сяргей Панамароў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG