Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаргінец: у прыпыненьні дзейнасьці рады вінаватая апазыцыя


Мікалай Чаргінец
Мікалай Чаргінец

У беларускай апазыцыі ёсьць сілы, якія зацікаўлены ў зрыве працы Грамадзка-кансультатыўнай рады.

Пра гэта ў інтэрвію Інтэрфаксу заявіў яе сябра, палітык і пісьменьнік Мікалай Чаргінец.

"У краіне створана добрая трыбуна, форум у якім бяруць удзел усе бакі. Але яго чамусьці не захацелі ацаніць некаторыя апазыцыйныя сілы, яны пайшлі на канфлікт, проста спрабавалі ці ігнараваць, ці дыскрэдытаваць працу гэтай рады", - адзначыў М.Чаргінец.
Паводле Чаргінца, рашэньне аб прыпыненьні працы рады зьвязана з пэўнай часткай апазыцыі, якая “радуецца праблемам, якія ўзьнікаюць у краіне”.

Станіслаў Багданкевіч
Паводле сябра рады, былога старшыні Нацбанку Беларусі Станіслава Багданкевіча, прыпыненьне дзейнасьці рады – гэта сыгнал Эўропе напярэдадні прыняцьця рашэньня аб адмене ці падаўжэньні санкцый Эўразьвязу адносна высокапастаўленых чыноўнікаў у Беларусі.

“Гэта пасланьне Эўропе:як мы пачалі лібэралізацыю, так можам хутка яе завяршыць”, - заявіў Багданкевіч у інтэрвію БелаПАН.
XS
SM
MD
LG