Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць маладафронтаўца ўсчалі крымінальную справу за аблітага фарбай Леніна


Супрацоўнікі наваградзкай міліцыі распачалі крымінальную справу супраць кіраўніка філіі “Маладога фронту” ў Наваградку Юрася Казака. Хлопца абвінавачваюць у злосным хуліганстве.

7 лістапада помнік Леніну аблілі зялёнай фарбай. Міліцыянты затрымалі трох актывістаў “Маладога фронту”.

Пасьля таго як міліцыянты ўзялі ў затрыманых тлумачэньні, усіх адпусьцілі.

Сёньня Юрася выклікалі ў міліцыю. Хлопцу паведамілі, што супраць яго распачата крымінальная справа. Юрася Казака абвінавачваюць у злосным хуліганстве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG