Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў наводзіць парадак з датэрміновым галасаваньнем


Прэзыдэнт Расеі выказаўся за навядзеньне парадку з датэрміновым галасаваньнем на мясцовых выбарах.

Законы аб выбарах прэзыдэнта і парлямэнту ў Расеі строга абмяжоўваюць тэрміны гэтай працэдуры і выразна вызначаюць, дзе яна выкарыстоўваецца. Паводле Дз.Мядзьведзева, зыходзячы з гэтага, трэба працягнуць карэктаваньне фэдэральнага, рэгіянальнага заканадаўства.

“Неабходна прааналізаваць практыку выкарыстаньня адмацавальных талёнаў і зрабіць неабходныя захады для прадухіленьня незаконных маніпуляцый”, — сказаў Дз.Мядзьведзеў.

Ён таксама лічыць патрэбным забясьпечваць усім партыям роўныя магчымасьці ў справе выкарыстаньня муніцыпальных будынкаў для агітацыйнай працы падчас выбараў.

Паводле расейскага кіраўніка, у пэрспэктыве расейскія партыі неабходна вызваліць ад збору подпісаў як неабходнай умовы ўдзелу ў выбарах.

Цяпер вядзецца міжпартыйная дыскусія пра неабходнасьць пераходу да выбараў у прадстаўнічыя органы ўлады ўсіх узроўняў выключна па партыйных сьпісах. Паводле Мядзьведзева, такія сур'ёзныя навацыі могуць быць рэалізаваныя пры міжпартыйным кансэнсусе, і іх абмеркаваньне трэба працягнуць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG