Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія экспэрты цікавяцца аховай водных участкаў мяжы Беларусі


10-12 лістапада праходзіць рабочая сустрэча экспэртаў памежных ведамстваў Беларусі і Фінляндыі, прысьвечаная пытаньням аховы водных участкаў мяжы.

БелаПАН паведамляе, што праца фінскіх экспэртаў пачалася з наведваньня Лоева (Гомельская вобласьць) і разьмешчанага там аддзелу берагавой аховы Гомельскага памежнага атраду.

11 лістапада дэлегацыя наведае Лідзкі памежны атрад. Яна азнаёміцца з формамі і мэтадамі аховы водных участкаў мяжы пагранатрада, у прыватнасьці, на азёрах Кужы, Енчы, Падзітва, а таксама з сіламі і сродкамі, якія прымяняюцца.

12 лістапада экспэрты працягнуць працу ў Гродзенскай памежнай групе. Яны наведаюць пункт пропуску "Прывалка", выйдуць на водны ўчастак дзяржаўнай мяжы на катэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG