Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

БЯРЫЦЕ З САБОЮ ПАРАСОН:


Будзе крыху сьнегу з дажджом. Тэмпэратура: +2 — +7.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная хрысьціянска-юдэйскаму дыялёгу. Міжнародны адукацыйны цэнтар імя Ё. Раў, Менск.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Малдаўскі парлямэнт яшчэ раз паспрабуе выбраць прэзыдэнта. Кішынэў.

Эўрапейска-расейскі бізнэс-форум. Масква.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1906 у Вільні пачала выходзіць газэта "Наша Ніва". Выдавалася да ліпеня 1915. (Пасьля двойчы аднаўлялася – у 1920 і 1991.) Заснавальнікі: браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Іваноўскі, Аляксандар Уласаў, Аляіза Пашкевіч (Цётка). Рэдактары-выдаўцы: Зыгмунт Вольскі, Аляксандар Уласаў, Янка Купала.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Усясьветны дзень моладзі. І яшчэ Усясьветны дзень навукі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Наша Ніва" – гэта газэта, якая выхоўвае. Разам зь ёю прыходзяць новыя пакаленьні. Гэта не зусім газэта, бо яна выконвае функцыю пасланьня. Таму на ёй гадуюцца людзі. Я лічу, што разам з "Нашай Нівай" у 1990-я гады вырасла цэлае пакаленьне сьвядомых беларусаў, у тым ліку і тых, хто сёньня працягвае рабіць "Нашу Ніву". — Сяргей Дубавец
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG