Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 21-шы дзень Андрэй Бандарэнка спыніў галадоўку


Андрэй Бандарэнка
Андрэй Бандарэнка

Пра тое, што прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка ад сёньня спыніў сваю галадоўку пратэсту паведаміў “Свабодзе” адвакат Зьміцер Лаеўскі, які толькі што выйшаў з рэспубліканскага турэмнага шпіталя пасьля спатканьня са сваім падабаронным.

“Я перадаў Андрэю Бандарэнку зварот ягоных сваякоў і аднадумцаў, якія заклікалі яго спыніць гэтую акцыю ў сувязі з яе небясьпекай для ягонага здароўя. Апошнімі днямі ён сапраўды стаў пачувацца вельмі дрэнна, значна схуднеў. Гэтым і было выклікана тое, што яго тэрмінова паклалі ў турэмны шпіталь. У выніку ён прыняў рашэньне спыніць галадоўку, але працягвае патрабаваць справядлівага разгляду сваёй скаргі ў касацыйнай інстанцыі”.

Паводле адваката Зьмітра Лаеўскага, працэс, на якім будзе разглядацца касацыйная скарга Андрэя Бандарэнкі ў Менскім гарадзкім судзе, яшчэ не прызначаны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG