Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад грыпу памерлі 109 украінцаў


Агульная колькасьць хворых перавысіла 760 тысячаў. Шпіталізавана 34 тысячы чалавек, палова зь якіх — дзеці да 18 гадоў.

Гэта апэратыўная інфармацыя Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны.

З прычыны ўскладненьняў захворваньня на пнэўманію ад пачатку эпідэміі ва Ўкраіне зарэгістравана 109 сьмяротных выпадкаў. 14 зь іх — за апошнія суткі, у тым ліку адно дзіця і тры цяжарныя жанчыны.

Афіцыйна ва Ўкраіне пакуль пацьверджана толькі 17 выпадкаў заражэньня вірусам грыпу А/H1N1, пяць зь іх — сьмяротныя, паведамляе БелТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG