Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка возіць за сабой дзяцей, як на працу


Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка бярэ на ўрачыстыя мерапрыемствы сваіх дзяцей, кажучы ім, што гэта – «іхная праца».

«Зразумела, шмат на якія мерапрыемствы, якія я наведваю са сваёй сям'ёй – з Тарасікам, Сафійкай і Хрысьцінкаю, альбо са старшымі сваімі дзецьмі – не заўсёды дзецт маюць шмат ахвоты ісьці», – цытуе "Украінская Праўда" Віктара Юшчанку.

«Але я часта кажу ім: «Вы – дзеці прэзыдэнта, і гэта ваша праца». Я павінен даваць прыклад», – дадаў Юшчанка.

«Разумею, што далёка не на ўсіх мерапрыемствах прысутнасьць дзяцей лёгкая, перадусім для іх. Але разумею і іншае: з таго, што яны там пачуюць – нейкая часцьцінка, няхай невялічкая, застанецца ў іхнай памяці. Але гэтая часьцінка – гэта тое найважнейшае, што праз 5 ці 10 гадоў сфармуе зь іх грамадзян нашай краіны», – зазначыў прэзыдэнт Украіны.

Юшчанка заявіў: «Не ўяўляю сабе, як можна нарадзіцца, жыць у краіне і ня быць патрыётам. Патрыятызм павінен яднаць нас – локаць да локця. А дзецям мусім перадаць іншую краіну. Нашмат лепшую», – дадаў украінскі прэзыдэнт.

У Віктара Юшчанкі ад другога шлюбу трое дзяцей, малодшаму зь якіх 5 гадоў.

Аляксандар Лукашэнка ня ўзяў у Кіеў сына Колю. Віктар Юшчанка на сустрэчу з прыэздэнтам Беларусі таксама дзяцей ня браў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG