Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскім вуліцам будуць вяртаць гістарычныя назвы


“Мы паступова будзем адыходзіць ад камуністычных назваў. У якасьці асновы для пераназываньня будуць гістарычныя назвы мясьцінаў Менску”, — кажа начальнік упраўленьня культуры Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту Ўладзімер Карачаеўскі.

Ён дадае: пры ўпраўленьні культуры Менгарвыканкаму працуе камісія ў справе пераназываньня вуліцаў, плошчаў, сквэраў Менску. У яе ўваходзяць гісторыкі, дэпутаты гарсавету, грамадзкія дзеячы.

Пры гэтым Карачэўскі адзначыў, што працэдура перайменаваньня “дастаткова доўгая і сур'ёзная”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG