Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расстрэл псыхіятра


Нідаль Малік Хасан
Нідаль Малік Хасан

Амэрыканскі вайсковец, які ў чацьвер адкрыў страляніну на вайсковай базе Форт-Худ у штаце Тэхас, жывы. Паводле прадстаўніка базы, цяпер Нідаль Малік Хасан знаходзіцца ў шпіталі. Раней паведамлялася, што ён быў забіты.



Ахвярамі страляніны ў армейскім мэдычным цэнтры сталі 12 чалавек, 31 быў паранены.

Матывы дзеяньняў маёра Хасана, ваеннага псыхіятра, пакуль незразумелыя. Вядома, што яго плянавалі накіраваць на службу за мяжу, магчыма ў Ірак. Хасан жа, паводле тых, хто яго ведаў, быў праціўнікам далейшых ваенных дзеяньняў як у Іраку, так і ў Аўганістане.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама назваў выпадак “жахлівым выбухам гвалту” і выказаў спачуваньне сем’ям загіблых.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG