Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ 911 ВІЧ-інфікаваных выяўлена ў Беларусі


За студзень-кастрычнік выяўлена 911 ВІЧ-інфікаваных. На 1 лістапада агульная колькасьць зарэгістраваных у Беларусі выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі склала 10 тыс. 529. Паказьнік на 100 тыс. насельніцтва павялічыўся да 108,9.


67,3% інфікаваных - маладыя людзі ва ўзросьце ад 15 да 29 гадоў.

37,2% - інфікаваных жанчыны.



Табліца. Дадзеныя па некаторых рэгіёнах


РэгіёнКолькасьць інфікаваныхКолькасьць на 100 тыс жыхароў
Гомельская вобласьць 5 444371,7
Менская вобласьць1 36994,2
Менск1 46980,3
Гарадзенская вобласьць41837,9

(Дадзеныя ПРААН і Міністэрства аховы здароўя "Прафіляктыка і лячэньне ВІЧ / СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь")


Паводле зьвестак Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя, колькасьць выпадкаў СНІДу на 1 лістапада – 1720, паведамляе БелТА.

У стадыі СНІДу памерлі 903 чалавекі, з іх 190 - за дзесяць месяцаў 2009 года.

У Беларусі зарэгістравана 1824 сьмяротных выпадкаў сярод ВІЧ-інфікаваных.

292 - з пачатку гэтага году.

69,5% памерлых спажывалі наркотыкі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG