Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“За свабоду”. І за чыстыя студні


Актывісты руху “За свабоду” дамагліся, каб штучныя ўгнаеньні не вазілі цераз жылую забудову, дзе забруджанасьць вады ў студнях перавышае норму ў паўтара раза.

Раённая санэпідслужба прызнала: прычына ў тым, што міма прыватных дамоў пастаянна перавозяць угнаеньні для гаспадарак усяго Мастоўскага раёну. Цяпер тут паставілі знак, які забараняе рух грузавога транспарту.

Прадстаўнік руху “За свабоду” ў Мастах Алесь Зарэмбюк патлумачыў: дзеля гэтага спатрэбілася паўгода перапіскі з раённымі і абласнымі ўладамі. Спачатку сабралі 230 подпісаў жыхароў, якія прасілі забараніць дастаўку штучных угнаеньняў, якія трапляюць з машын на зямлю. Потым быў вулічны сход, на які прыехала мастоўскае начальства, мясцовы дэпутат, каб выслухаць прэтэнзіі людзей. Алесь Зарэмбюк таксама зазначыў, што грамадзкія актывісты дапамагаюць жыхарам райцэнтру ў рамках кампаніі “За эўрапейскую Мастоўшчыну”. Напрыклад, раней яны дамагліся, каб у мікрараёне адрамантавалі дарогу і зрабілі вулічнае асьвятленьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG