Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плошчу яшчэ не дабудавалі, а ёлку ўжо ставяць


Працы для будаўнікоў яшчэ багата.
Працы для будаўнікоў яшчэ багата.

У Віцебску ўжо некалькі дзён манціруюць канструкцыю для галоўнай гарадзкой навагодняй ёлкі на Плошчы Перамогі, рэканструкцыя якой таксама пагражае зацягнуцца да самага Новага году.

Пра тое, што рэканструкцыя Плошчы Перамогі будзе завершана “літаральна праз два тыдні”, старшыня віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Косінец заявіў падчас сустрэчы гараджанаў з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. З 28-га верасьня мінуў ужо месяц, але будаўнікам засталося яшчэ шмат працы. Тым болей, што напярэдадні візыту Патрыярха Кірыла працаваць даводзілася круглыя суткі, а цяпер іх амаль не прысьпешваюць. Бо зьявіўся новы аб’ект, які пільна кантралюе гарадзкое начальства.

Самай вялікай плошчы — самая вялікая елка.
Пасярэдзіне недаробленай плошчы ўсталёўваюць канструкцыю для навагодняй елкі. Гарадзкія дасьціпнікі кажуць, што падрыхтоўку да сьвятаў знарок пачалі так рана: маўляў, калі так зацягнулася рэстаўрацыя плошчы, то і зь ёлкай могуць не пасьпець.

Паводле рабочых, што працуюць на “аўтавышцы”, навагодняя елка ў Віцебску будзе складацца з сотні маленькіж жывых елачак, замацаваных на мэталічным каркасе. Сабраная такім чынам елка будзе 35-мэтровай вышыні. Гэта значыць, што яна атрымаецца вышэйшай за галоўныя гарадзкія елкі ў Менску ды Кіеве.

Зрэшты, старшыня аблвыканкаму перад пачаткам рэканструкцыі заяўляў, што віцебская Плошча Перамогі будзе самай вялікай у Эўропе. Адпаведна, і елка павінна быць немалая. Паколькі такую высокую канструкцыю ў Віцебску робяць упершыню, то выкананую працу штовечар кантралюе начальства.

Кажуць, што зьбіраць каркас для елкі будуць цэлы месяц. Такім чынам, у пачатку сьнежня ён будзе гатовы, і неўзабаве зь лясгасу падвязуць елачкі. Прастаіць навагодні сымбаль як мінімум да 15 студзеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG