Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аптэкі ў Віцебску будуць працаваць да 23 гадзін


У даведачнай службе аптэчнай сыстэмы кажуць, што напрыканцы тыдня чакаюць завозу імпартных лекаў ад прастуды і грыпу, але яны будуць даражэйшыя.
У даведачнай службе аптэчнай сыстэмы кажуць, што напрыканцы тыдня чакаюць завозу імпартных лекаў ад прастуды і грыпу, але яны будуць даражэйшыя.

Сетка аптэк “Фармацыя” ў Віцебску, а таксама ў Полацку, Наваполацку і Воршы ад сёньня будзе працаваць пазьней на некалькі гадзінаў.

У абласным цэнтры па-ранейшаму дэфіцыт антывірусных сродкаў. Да прыкладу, новая партыя аксалінавай мазі ў сетку аптэк “Фармацыя” будзе завезена толькі 16 лістапада.

У даведачнай службе аптэчнай сыстэмы кажуць, што напрыканцы тыдня чакаюць завозу імпартных лекаў ад прастуды і грыпу, але яны будуць даражэйшыя. “ У такой сытуацыі ўсе размовы пра тое, што нешта каштуе задорага, проста недарэчныя”, — сказала супрацоўніца віцебскай аптэчнай даведкі.

Студэнтаў-старшакурсьнікаў мэдычнага ўнівэрсытэту ад заўтра вызваляюць ад заняткаў ды накіроўваюць “на выклікі” — дадому да хворых.

Пульманалягічнае аддзяленьне абласнога клінічнага шпіталю зачынена на рамонт.
Мэдыкі кажуць, што выклікаў за апошія суткі паболела. Праз тое, што пульманалягічнае аддзяленьне абласнога клінічнага шпіталю зачынена на рамонт, хворых на пнэўманію разьмяшчаюць у іншых аддзяленьнях, але сюды шпіталізуюць толькі тых, у каго хвароба працякае ня дужа цяжка. Хворых у цяжкім стане шпіталізуюць у інфэкцыйны шпіталь, і там ужо тры дні як няма вольных месцаў.

Па віцебскім тэлебачаньні бягучым радком паведамляецца апошняя інфармацыя пра распаўсюджаньне грыпу і ВРВІ. Паводле гэтых афіцыйных зьвестак, такі дыягназ у абласным цэнтры маюць сёньня 733 чалавекі, зь іх 248 дзяцей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG