Агенцтва БелаПАН са спасылкай на прэс-сакратара фэдэрацыі Аляксандра Ванковіча паведамляе, што імя спэцыяліста, які будзе кіраваць камандай на Кубку Палесься 5—8 лістапада, стане вядома ў аўторак, 3 лістапада.
Агенцтва цытуе Ўладзімера Навумава:
"Кажучы шчыра, рашэньне Хэнлана ня стала для мяне вялікай нечаканасьцю. Яшчэ напярэдадні памочнік Хэнлана Ўладзімер Цыплакоў папрасіў аб адстаўцы, што, безумоўна, крыху насьцярожыла. Ня думаю, што сыход Хэнлана можа адмоўна адбіцца на гульні зборнай — у нацыянальнай камандзе дастаткова кваліфікаваныя хакеісты. З новым галоўным трэнэрам мы, хутчэй за ўсё, вызначымся да пачатку сьнежня".