Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сойм Партыі БНФ падтрымаў стварэньне Беларускага незалежніцкага блёку


Сядзіба БНФ у Менску.
Сядзіба БНФ у Менску.
Падчас абмеркаваньня дэклярацыі аб стварэньні блёку член сойму Юрый Хадыка раскрытыкаваў яе тэкст. Паводле яго слоў, дакумэнт “палітычна непісьменны”. Па прапанове Хадыкі сойм даручыў кіраўніцтву партыі вынесьці на абмеркаваньне заснавальнікаў блёку шэраг паправак у тэкст дэклярацыі.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч паведаміў, што асноўнай мэтай удзелу партыі ў блёку зьяўляецца яе “вывядзеньне на лідзіруючыя пазыцыі ў нацыянальна-дэмакратычным руху”. Удзел партыі ў блёку, мяркуе ён, ня выкліча расколу ў арганізацыі. “Пакуль нэгатыўна выказаўся аб стварэньні блёку толькі былы старшыня партыі Лявон Баршчэўскі. Ніводная з арганізацыйных структур партыі яго не падтрымала”, — паведаміў Янукевіч.

Ён зазначыў, што задачы новага палітычнага блёку цяпер знаходзяцца ў распрацоўцы. На думку палітыка, у пералік гэтых задач можа быць уключана фарміраваньне адзінага сьпісу кандыдатаў на мясцовыя выбары, а таксама магчымасьць правядзеньня сумеснай прэзыдэнцкай кампаніі.

Дэклярацыю аб стварэньні блёку 27 кастрычніка ў Менску падпісалі сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі, лідэр міжнароднага маладзёжнага аб’яднаньня “Малады фронт” (Чэхія) Дзьмітрый Дашкевіч, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідэр руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч, а таксама кіраўнікі аргкамітэтаў па стварэньні руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч, руху салідарнасьці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, арганізацыі “Правы альянс” Юрый Карэтнікаў і маладзёжнага хрысьціянскага сацыяльнага саюза “Маладыя дэмакраты” Алесь Шумкевіч, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG