Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вязень Андрэй Бандарэнка галадае ўжо 2 тыдні


У Менскім сьледчым ізалятары працягвае галадоўку прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка. Праваабаронца Алег Воўчак не выключае, што справа Мікалая Аўтуховіча будзе чарговым разам працягнутая на месяц. Палітвязень Андрэй Дубскі гэтак і не атрымаў у калёніі працу.

Заканчваецца другі тыдзень галадоўкі прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі, які дамагаецца справядлівага разгляду ягонай справы. З былым кандыдатам у дэпутаты Андрэем Бандарэнкам сустрэўся адвакат Зьміцер Лаеўскі. Ён паведаміў “Свабодзе” пра тое, як пачуваецца галадоўнік.

Андрэй Бандарэнка
“Асаблівых скаргаў не было, калі мы апошні раз бачыліся. Але, ужо адчуваецца, што чалавек ужо амаль два тыдні без нармальнага харчаваньня. Трэба адзначыць, што асаблівых праблем з боку адміністрацыі СІЗА няма. Яны разумеюць ягоную пазыцыю, але нічым дапамагчы ня могуць, бо прысуд вынесены”.

Першамайскі суд Менску прызнаў Андрэя Бандарэнку вінаватым у крадзяжы маёмасьць фірмы, якую ён сам і заснаваў. Прадпрымальнік кажа, што яму пачалі пагражаць яшчэ падчас выбарчай кампаніі і адпомсьцілі за тое, што пасьля выбраў ён не супакоіўся, а пачаў абскарджваць вынікі.

Адвакат Зьміцер Лаеўкі паведаміў, што ўжо падаў скаргу на прысуд, які вынес Першамайскі суд Андрэю Бандарэнку.

Арцём Дубскі
Актывісту “Маладога фронту” Арцёму Дубскаму, які адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі, гэтак і не далі працу. Пра гэта паведаміла маці актывіста, Алена Дубская. Паводле яе зьвестак, у лістападзе да сына ў калёнію паедзе адвакатка для ўзгадненьня пэўных працэсуальных пытаньняў. Алена Дубская, спасылаючыся на адвакатку, верыць у хуткае вызваленьне сына.

“Яна сказала, што будзе палова тэрміну і што, калі ня будзе парушэньняў, то, магчыма, адпусьцяць дамоў”.

Другі варыянт, на які таксама спадзяецца маці Дубскага, — што яму зьменяць зьняволеньне на “хімію”.

У справе Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі няма бачных зрухаў. Праваабаронца Алег Воўчак, які з пачатку займаецца гэтай справай, мяркуе, што сьледзтва будзе працягнутае яшчэ на месяц, інакш справу ўжо б перадалі ў суд.

“Я б параўнаў гэтую справу са справай Захаранкі. Сьледчыя правялі пэўныя дзеяньні, выніку няма, і цяпер цягнуць час у чаканьні, як бы выйсьці з гэтага складанага становішча”.

Адвакат Павал Сапелка паведаміў карэспандэнту “Свабоды”, што на гэтым тыдні не наведваў у ізалятары свайго падабароннага Мікалая Аўтуховіча.

Паводле лістоў ад Уладзімера Асіпенкі, сьледчых дзеяньняў зь ягоным удзелам на мінулым тыдні не вялося.

Андрэй Бандарэнка

9 кастрычніка Першамайскі суд Менску прызнаў прадпрымальніка Андрэя Бандарэнку вінаватым у крадзяжы маёмасьці фірмы і асудзіў на 7 гадоў калёніі з канфіскацыяй маёмасьці. Актывісты з АГП мяркуюць, што іх аднадумца перасьледуюць паводле палітычных прычын.

Арцём Дубскі

Арцём Дубскі
Актывіст “Маладога фронту” Арцём Дубскі пакараны годам калёніі за парушэньне адбыцьця ранейшага пакараньня — за дзеяньні падчас несанкцыянаванага мітынгу у абарону прадпрымальнікаў у пачатку 2008 году.

Аўтуховіч, Лявонаў, Асіпенка

Мікалай Аўтуховіч
Юры Лявонаў
Уладзімер Асіпенка
8 лютага 2009 года ў Ваўкавыску былі арыштаваныя Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімер Асіпенка. Усіх трох абвінавацілі у падпалах дамоў і маёмасьці мясцовага міліцыянта і супрацоўніка падатковай інспэкцыі. Праз паўгода Юрыя Лявонава вызвалілі і зьнялі з яго абвінавачаньні. Праваабаронцы і шмат хто ў Беларусі мяркуюць, што Аўтуховіча і Асіпенку перасьледуюць за іх барацьбу з карупцыяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG