Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для сямейнага шчасьця трэба, каб жонка была разумнейшай


Да такой высновы прыйшлі брытанскія навукоўцы, якія апыталі больш за 1500 параў.

Мужчыны і жанчыны выбіраюць сабе партнэраў на аснове каханьня, фізычнай прывабнасьці, падобнасьці густаў, перакананьняў і каштоўнасьцяў.

Аднак на шчасьце ў шлюбе ўплываюць таксама такія “аб’ектыўныя фактары” як узрост, адукацыя, культурны ўзровень.

У працы, апублікаванай выданьнем “European Journal of Operational Research” прыводзіцца галоўны сакрэт сямейнага шчасьця для мужчыны — жонка павінна быць разумнейшай за мужа і маладзейшай прынамсі на 5 гадоў. Пажадана, каб да гэтага ніводзін зь іх ня быў раней разьведзены. У такім выпадку ў іх больш шанцаў захаваць шлюб і разам пражыць у шчасьці.

5 гадоў таму дасьледчыкі вывучылі ўмовы сямейнага жыцьця ў 1500 параў, а цяпер вярнуліся да той тысячы пар, якія засталіся ў шлюбе і высьветлілі, што калі жонкі на 5 ці болей гадоў старэйшыя за мужоў, то ў іх у тры разы болей шанцаў разьвесьціся, чым у тых сужэнцаў, якія зьяўляюцца аднагодкамі. У выпадку, калі жонка маладзейшая за мужа на 5 гадоў, шанцы для шчасьця ў шлюбе яшчэ вышэйшыя — такія пары разводзяцца у шэсьць разоў радзей, чым звычайна. Калі жонка вучыцца больш, чым муж, то такія пары зьберагаюцца у 8 разоў часьцей у параўнаньні зь “сярэднімі паказчыкамі” неадукаваных пар і ў тры разы часьцей, чым у сем’ях, дзе разумнейшы муж.

Навукоўцы таксама высьветлілі, што пары, у якіх адзін з сужэнцаў быў раней разьведзены, зьяўляюцца меней стабільнымі, чым тыя, у якіх разводзіліся абодва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG